Лукашэнка: народ не даруе, калі мы не забяспечым бяспечнае жыццё і суверэнітэт краіны

Сацыяльная сфера

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускі народ не даруе ўладзе, калі не будзе забяспечана бяспечнае жыццё ў краіне і суверэнітэт. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі па пытанні разгляду Ваеннай дактрыны Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У любога народа, тым больш нашага, беларускага, да ўлады заўсёды былі і ёсць прэтэнзіі: і цэны высокія, і мяса, малака мала або шмат, і шмоткі не такія, як імпартныя, і зарплаты, і пенсіі невысокія, агароджы зламаліся, дахі прадзіравіліся, снег не прыбрала ўлада з вуліц, машыны не ачысціла своечасова і г.д. І з цягам часу гэтыя прэтэнзіі адыдуць, яны проста забудуцца, або народ, як гэта заўсёды бывае, уладзе даруе. Але не даруе аднаго — калі мы яму не забяспечым бяспеку і абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны. Вось тады ні шмоткі, ні мяса, ні малако — нічога не трэба будзе, калі не будзе кавалка зямлі, на якім будуць жыць нашы дзеці і ўнукі, — сказаў Прэзідэнт. — Таму, калі застанецца апошні рубель у бюджэце або кішэні дзяржаўнай, то патраціць яго трэба на бяспеку нашага народа, на бяспечнае жыццё народа. Гэта галоўнае».

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў Украіну. «Спытайце сёння ў любога ўкраінца, які жыве там, не толькі ў Данецку, Данбасе, Луганску: што для іх галоўнае. Бо ў іх і жыцця ж фактычна няма, з пункту гледжання нашага народа. Там ніхто ўжо не гаворыць пра цэны, пра мяса, пра валюту, пра курс і г.д. Там усе мараць аб тым, каб ад іх усе адсталі і ў краіне была нармальная сітуацыя, каб быў мір. Усё астатняе, як кажуць украінцы, мы знойдзем самі, сваёй працай», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Таму, чаго б нам гэта ні каштавала, нам трэба захаваць мір на нашай зямлі, забяспечыўшы бяспечнае жыццё нашага народа і абараніўшы той кавалак зямлі, які дастаўся нам у спадчыну», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *