Дзятлаўскія дружыннікі — сярод лепшых у вобласці

Здарэнні і бяспека

У час чарговай аператыўнай нарады асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, на якую была запрошана першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Анастасія Чурай, супрацоўнікі міліцыі і кіраўнік аддзела Аляксандр Францавіч Біль павіншавалі з узнагародамі і падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю добраахвотным дружыннікам Віктару Басаю і Аляксандру Радзюку.

_MG_0212

_MG_0742

Дружыннікі добраахвотнай дружыны ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» — грузчык Віктар Басай і электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Аляксандр Радзюк нядаўна прымалі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе добраахвотных дружын, задзейнічаных у ахове грамадскага парадку. Конкурс праходзіў у Гродне. Нашы землякі вызначыліся ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і занялі ганаровае другое месца.

_MG_0215

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці асабовага саставу Дзятлаўскага райаддзела міліцыі дружыннікам уручылі граматы за другое месца Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» і памятныя падарункі. Прызёраў павіншавалі і пажадалі далейшых поспехаў у рабоце і ахове грамадскага парадку першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Анастасія Чурай і начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Францавіч Біль.
Напрыканцы сустрэчы моладзевы лідар раёна падзякавала праваахоўнікам за супрацоўніцтва з раённым камітэтам ГА «БРСМ», выказала спадзяванне, што і надалей яно застанецца такім жа плённым. Таксама Анастасія Чурай уручыла памятны падарунак раённага какмітэта ГА «БРСМ» Дзятлаўскаму аддзелу міліцыі.

І. СТЫРНІК
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *