Спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы прайшлі на Дзятлаўшчыне

Падзеі

У народзе кажуць: “Той шчаслівы, хто ўзімку жыве, як вясной”. Для сувязістаў Гродзеншчыны – гэта, бадай, дэвіз. Яны ўвесь год і працуюць, і адпачываюць актыўна, з запалам, з гумарам. У мінулую суботу камандамі з усіх раёнаў завіталі на Гезгалаўскае вадасховішча ў Дзятлаўскі раён на сваё ўжо традыцыйнае спаборніцтва па падлёднай лоўлі рыбы. Надвор’е спрыяла – марозны ранак, пухкі снег ды звонкі трыццацісантыметровы лёд. Не ведаю, ці клікалі рыбакі на дапамогу вадзяніка, але ўлоў у гэты дзень быў важкі.

2

3

Ужо з васьмі гадзін раніцы рыбакі разышліся па самых, на іх погляд, удалых месцах на возеры, пачалі свідраваць лункі. Першыя паклёўкі не прымусілі сябе чакаць: камусьці шанцуе на шчупака, а хтосьці выцягвае будучую пераможцу ў намінацыі “самая маленькая рыба” – колюшку трохiголкавую, або па-просту калючку.
Тым часам, на беразе гучыць бадзёрая музыка, разгарнулася палявая кухня, дзе закіпае вада пад юшку, тлеюць вуглі пад шашлык.

Астатнія ўдзельнікі камандаў не сумуюць – удзельнічаюць у зімовай спартакіядзе кіраўнікоў. Тры зборныя каманды “Алімпійцы”, “Акулы сувязі” і “Актыўныя на рыбалцы” мераліся сіламі ў конкурсах “Шайбу, шайбу!”, “Кёрлінг”, “Боўлінг на лёдзе”, “Перацягванне каната”, “Вясёлы снайпер”, “Гонка на лыжах” (два ўдзельнікі адначасова на адной пары лыжаў), “Кіданне партфеля”.  Самай трапнай, хуткай, адважнай і знаходлівай аказалася каманда “Акулы сувязі”. Крышку адсталі па балах “Актыўныя на рыбалцы”. Трэцяе месца – за “Алімпійцамі”.

4

6

7

10

Бліжэй да паўдня на пляцоўцы, дзе падводзіліся вынікі спаборніцтваў, з’явіліся і рыбакі. Ружовашчокія ад доўгага сядзення на марозе, усхаваляваныя актыўнай рыбалкай, яны нясуць свой улоў на кантрольнае ўзважванне. Лідзіруе па агульнай вазе злоўленай рыбы Слонімскі занальны вузел электрасувязі з вынікам 3 кілаграмы 900 грамаў. Дыпломам другой ступені ўзнагароджаны рыбакі каманды-гаспадароў сёлетняга спаборніцтва Дзятлаўскага вузла электрасувязі. Налавілі нашы хлопцы шчупакоў вагою 3 кілаграмаў 600 грамаў. На трэцяй прыступцы п’едэстала “Рыбалка – 2016” аказалася галаўное ўпраўленне Гродзенскага філіяла “Белтэлекам” з вынікам 2 кілаграмы 600 грамаў.

За самую вялікую рыбіну Дыплом атрымалі рыбакі Свіслацкага вузла электрасувязі. «Майстэрства» па лоўлі самай маленькай рыбы паказалі Зэльвенскія сувязісты. Асабістае званне “Містар Рыбак” было прысвоена ўдзельніку каманды са Смаргоні за нестандартны ўлоў – на вуду трапіў рак. Па традыцыі прафесійнай рыбалкі рака сфатаграфавалі і выпусцілі назад у вадаём.

11

13

14

15

16

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі, узняліся на п’едэстал гонару, створаны дзятлаўскімі сувязістамі спецыяльна для спаборніцтваў са снежнай груды.

Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства начальнік Гродзенскага філіяла “Белтэлекам” Віктар Мацвееў падкрэсліў:

— Падобныя сустрэчы  калегаў па працы – магчымасць не толькі паспаборнічаць, але падвесці вынікі мінулага года ў нефармальнай абстаноўцы, абмеркаваць некаторыя прафесійныя пытанні, проста пагаварыць пра жыццё і адпачыць. Мы нікога не прымушаем, прыязджаем на такія сустрэчы толькі па ўласным жаданні. Вельмі сёння ўражаны Гезгалаўскім вадасховішчам, увогуле як сустрэла Дзятлаўшчына – цудоўныя мясціны. Калі звярнуцца да прафесійных пытанняў, мы дастойна завяршылі 2015 год. Гродзенскі філіял выканаў усе планавыя паказчыкі, якія перад ім ставілі РУП “Белтэлекам”, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Завяршылі год з прыростам па колькасці абанентаў byfly, ZALA, стацыянарнай тэлефаніі. Цяпер абанентаў byfly каля 270000 па Гродзенскай вобласці, больш за 5000 па Дзятлаўскім раёне. Устаноўлены каля 485000 тэлефонных апаратаў у рэгіёне. Летась мы асвоілі 230 мільярдаў рублёў інвестыцыйных сродкаў, большасць якіх былі накіраваны на пераход на новую тэхналогію xPON (пасіўныя аптычныя сеткі). Гэта перспектыўная тэхналогія доступу па аптычным кабелі для шматпавярховых збудаванняў, якая хутка развіваецца. Сёлета яна актыўна ўвойдзе і ў жыццё дзятлаўчан: спачатку – Дзятлава, пасля – Наваельня, Казлоўшчына.  Для задавальнення сучасных патрабаванняў у хуткасцях перадачы дадзеных, прадастаўлення новых паслугаў і сэрвісаў мы замяняем медны кабель на індывідуальны валаконна-аптычны, які пракладваецца ў кватэру абанента і заканчваецца спецыяльным абаненцкім устройствам. Да дадзенага ўстройства можна падключыць адначасова некалькі тэлефонных апаратаў, камп’ютараў, прыставак інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, ахоўную сігналізацыю. У нашых планах да 2018 года завяршыць поўны пераход на xPON у Гродзенскай вобласці. Што датычыцца Дзятлаўскага вузла электрасувязі – гэта моцны вузел, якасць работы тут высокая. Акрамя добрых словаў для супрацоўнікаў, не магу нічога больш сказаць – малайцы і дзякуй!

І. КАМАРОВА
Фота аўтара

 

 

 

 

 

 



Теги:

2 комментария по теме “Спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы прайшлі на Дзятлаўшчыне

  1. Наблюдал со стороны за соревнованиями. Наставили кучу жерлиц и бегали за водкой на магазин. Тоже мне рыбаки.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Татьяна Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *