Аб нядобрасумленных плацельшчыках

Падзеі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне папаўнення даходнай часткі бюджэту. Асаблівая ўвага надаецца пытанню наяўнасці запазычанасці ў суб’ектаў гаспадарання па плацяжах у бюджэт (падаткі, зборы, абавязковыя плацяжы).

У ходзе праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у чацвёртым квартале 2015 года выяўлены факты невыканання плацельшчыкамі абавязкаў, вызначаных падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Агульная частка) і артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абавязковых страхавых узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, у выніку чаго па стане на 1 лістапада 2015 года выяўлена запазычанасць у 31 плацельшчыка па абавязковых плацяжах у бюджэт у суме 22,6 млрд. рублёў.

Камітэтам у адрас суб’ектаў гаспадарання па выніках праведзеных мерапрыемстваў накіравана 31 рэкамендацыя па ўстараненні выяўленых парушэнняў, спагнана ў бюджэт запазычанасць у суме 10,2 млрд. рублёў.

У выпадку невыканання ва ўстаноўлены тэрмін рэкамендацый аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў у дачыненні да суб’екта і (або) яго службовых асобаў Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці могуць быць прыменены ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку меры адказнасці, а таксама можа быць прызначана пазапланавая праверка суб’екта ў адпаведнасці з падпунктам 9.1 пункта 9 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 №510.

В. ГЕРАСІМАЎ,
старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *