«Я мастак. Восень»

Падзеі

Такую назву сваёй творчай рабоце дала Кіра Калюцік, юная мастачка з Дзятлава, якая прыняла ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка, што праводзіў сайт «ОZ.BY» — буйнейшы інтэрнэт-магазін Беларусі.

Мастацкі конкурс быў прымеркаваны да 16-годдзя інтэрнэт рэсурсу.  Удзел у творчым выпрабаванні прымалі юныя мастакі ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў. Арганізатары  конкурсу прапанавалі ім паразважаць над тэмай «Кім я стану праз 16 гадоў».

_MG_7599

Кіра Калюцік убачыла сябе ў будучым мастачкай.  Азы творчасці яна пакуль яшчэ толькі асвойвае ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў, якую наведвае на працягу двух гадоў. Да гэтага Кіра разам са сваёй сяброўкай Ірынай Авярчук  наведвала мастацкі гурток.

_MG_7586

Паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе сайта «OZ.BY» Кіры прапанавала яе мама. Над малюнкам дзяўчынка працавала на працягу вечара, аднак, тым не менш, яе работа ўвайшла ў тройку лепшых.

Малюнак «Я мастак. Восень» зможа пабачыць шырокае кола гледачоў. Работы пераможцаў конкурсу ўпрыгожылі серыю лімітаваных паштовак, якую выпусціў інтэрнэт-рэсурс «ОZ. BY».  Сродкі ад продажу паштовак пойдуць на дабрачынныя мэты.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *