Сустрэча з маладымі спецыялістамі

Падзеі

Напярэдадні Новага года і Калядаў адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, прадстаўнікоў арганізацый і службаў з маладымі спецыялістамі раёна.

Распачалося мерапрыемства з прагляду стужкі пра Дзятлаўшчыну.

_MG_9519

_MG_9535

На сацыяльна-эканамічным яе развіцці акцэнтаваў ўвагу старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І.І. Крахмальчык.

_MG_9538

_MG_9562

Неабходную інфармацыю да ведама маладых спецыялістаў давялі таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л.Ф. Васюкевіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама  С.П. Багдановіч, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама С.У. Малышчык, першы сакратар РК ГА «БРСМ» А.С. Чурай, прадстаўнік ЦБУ №407 філіяла  ААТ «ААБ Беларусбанк» В.В. Пшэгодскі.
Завяршылася сустрэча, якая праходзіла ў раённым цэнтры культуры, канцэртам-віншаваннем з нагоды надыходзячых калядных і навагодніх святаў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *