Парушэнні транспарціроўкі лесапрпадукцыі

КДК

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з упраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці і Гродзенскай абласной інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету ў лістападзе 2015 года праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні фактаў транспарціроўкі лесапрадукцыі без суправаджальных дакументаў або аформленых з парушэннем заканадаўства, выяўленні парушэнняў Правілаў водпуску драўніны на карані і яе нарыхтоўкі ў лясах Рэспублікі Беларусь, у ходзе якіх выяўлена наступнае.

У раёне вёскі Сялец Лідскага раёна даказаны факт нарыхтоўкі драўніны ў колькасці 3,8 м куб. без наяўнасці лесарубнага квітка (ордара) на яе нарыхтоўку, якая ажыццяўлялася грамадзянінам з вуснага дазволу лесніка Фалькавіцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лідскі лясгас”.

У Карэвіцкім лясніцтве ДЛГУ “Ваўкавыскі лясгас” ажыццяўлялася вывазка балансаў сасны ў аб’ёме 36,12 м куб. без запаўнення абавязковых рэквізітаў у ярлыку на вываз лесапрадукцыі.

У Гожскім лясніцтве ДЛГУ “Гродзенскі лясгас” вываз драўніны ў колькасці 4 м куб. адбываўся без агляду нарыхтаванай драўніны службовай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку.

ДЛГУ “Лідскі лясгас” перавозіў круглы лесаматэрыял у аб’ёме 8,17 м куб. па аўтадарозе Ліда — Слонім без суправаджальных дакументаў. На драўніну ў аб’ёме 8,17 м куб. накладзены арышт. Аналагічныя факты ўстаноўлены ў Мастоўскім лясніцтве ДЛГУ “Шчучынскі лясгас”.

Выяўлены факт канфіскацыі драўнінна-хмызняковай расліннасці (насаджэнняў), якая не ўваходзіць у лясны фонд на землях сельскагаспадарчага прызначэння, без наяўнасці лесарубнага квітка (ордара) на права выдалення (нарыхтоўкі) і без рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа СВК “Доцішкі” — дрэваў і кустоў у колькасці 5,4 м куб. у раёне аўтазаправачнай станцыі паблізу г. п. Радунь Воранаўскага раёна.

У выніку незаконнай канфіскацыі драўніны СВК “Доцішкі” нанесена шкода навакольнаму асяроддзю ў суме 5,7 млн. рублёў, якая была кампенсавана кааператывам у поўным аб’ёме.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *