Два жыцці забраў пажар у Ахонава

Здарэнні і бяспека

4 снежня ў вёсцы Ахонава адбыўся пажар, у якім загінулі два чалавекі. Ратаўнікоў выклікаў выпадковы прахожы.

Да месца здарэння прыбылі ратаўнікі, чатыры аўтацыстэрны, брыгада “хуткай дапамогі”, аварыйная брыгада электрасетак, аварыйная газавая служба.

Калі пажарныя патрапілі ў дом, там была высокая тэмпература і моцнае задымленне. На ўваходзе ў жылы пакой яны знайшлі абгарэлае цела мужчыны, а праз некаторы час – яшчэ адзін труп.

1

Загінулы гаспадар дома, 59-гадовы мужчына, быў інвалідам па зроку. Па словах суседзяў, ён любіў выпіць і закурыць. Напярэдадні трагедыі да яго ў госці завітаў 54-гадовы мясцовы жыхар. Верагодней за ўсё, мужчыны выпівалі, а неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні аднаго з іх і паслужыла прычынай пажару. Гаспадар дома ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў курэння і пажарнай бяспекі, неаднаразова яго наведвала назіральная камісія сельвыканкама. Але прафілактычная работа, на жаль, станоўчага выніку не дала. Па факце гібелі праводзяцца следчыя мерапрыемствы Следчым камітэтам Дзятлаўскага раёна.

2

Паважаныя грамадзяне, у Дзятлаўскім раёне па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём сёлета загінулі 4 чалавекі. Я яшчэ раз нагадваю, што неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – самая распаўсюджаная прычына гібелі людзей на пажарах, у 60 выпадках са 100. Нярэдка аматары тытуню нясуць пагрозу не толькі сабе, але і блізкім людзям. Таму я заклікаю звярнуць увагу на паводзіны тых, хто жыве з вамі побач. Нагадайце ім пра шкоду курэння, а таксама папярэдзьце пра магчымыя наступствы гэтай згубнай звычкі.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Фота прадастаўлены Дзятлаўскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *