Аркестр Дзядоў Марозаў прайшоў па Дзятлаве

Падзеі

У перадсвяточныя дні навальваецца столькі клопатаў і мітусні, што настрой у большасці гараджан не зусім святочны. Каб паправіць гэту сітуацыю, “ускалынуць” жыхароў Мінска, абласных і раённых цэнтраў, у свой паход збіраюцца Дзяды Марозы. Па добрай навагодняй традыцыі яны ўрачыстым маршам ідуць па вуліцах гарадоў, вітаюць землякоў і віншуюць іх з надыходзячым Новым годам.

Гродна адным з першых у адыходзячым годзе выправіў у дарогу зімовых чараўнікоў разам з іх спадарожніцамі – Снягуркамі. Парад Дзядоў Марозаў сабраў больш за 300 удзельнікаў, якія 17 снежня запалілі галоўную ёлку горада і далі пачатах пераднавагоднім мерапрыемствам.

У сталіцы шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў на каталіцкія Каляды вітаў мэр горада Андрэй Шорац. У ім бралі ўдзел дэлегацыі кожнага з раёнаў Мінска. Парад суправаджаўся лазерным шоу і інтэрактыўнай размовай дзяцей з галоўным Дзедам Марозам краіны.

27 снежня ў Смаргоні пераднавагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак прадоўжылася казачным спаборніцтвам “Сход пад Новы год”, у якім узялі ўдзел 30 каманд казачных персанажаў.

IMG_0449

IMG_0464

Дзятлава здзівіла сваіх жыхароў па-свойму: 30 снежня па вуліцах горада маршам прайшоў аркестр Дзядоў Марозаў і Снягурак, у якім дзятлаўчане, пазналі ўдзельнікаў вядомага ў раёне і не толькі наваельнянскага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Дзяніса Клімовіча. Музыканты-Дзяды Марозы далі імправізаваны канцэрт на плошчы 17 Верасня ў райцэнтры, які дапоўніў перадсвяточны кірмаш.

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *