Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей

Падзеі

З 1 студзеня 2013 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 № 7-З «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон № 7-З).

Паводле артыкула 1 Закона, права на дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, з 1 студзеня 2013 года маюць:

– грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь;

– грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, на якіх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за іх, а таксама імі самімі ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне.

Дзяржаўныя дапамогі, прадугледжаныя Законам № 7-З, не прызначаюцца на дзяцей, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем дзяцей, бацькі якіх працуюць у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь), а таксама на дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых інтэрнатных установах, дзіцячых дамах сямейнага тыпу і прыёмных сем’ях.

Артыкулам 12 Закона № 7-З права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун дзіцяці. Іншыя члены сям’і або сваякі дзіцяці маюць права на такую дапамогу ў выпадку знаходжання іх у водпуску па доглядзе гэтага дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў.

Дапамогі на дзяцей не прызначаюцца і не выплачваюцца, калі дзіця знаходзіцца ў дзіцячай інтэрнатнай установе, установе адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання. Аднак у выпадку выбыцця дзяцей з такіх установаў у сям’ю на тэрмін звыш аднаго месяца дапамогі прызначаюцца і выплачваюцца на агульных падставах.

За час знаходжання дзяцей на стацыянарным лячэнні ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, а таксама за перыяд санаторна-курортнага лячэння, медыцынскай рэабілітацыі дапамогі выплачваюцца ў поўным памеры (артыкул 20 Закона № 7-З).

Выплата дзяржаўных дапамогаў спыняецца ў выпадках, устаноўленых артыкулам 23 Закона № 7-З, а менавіта:

– адмовы ад дзіцяці;

– адмены ўсынаўлення (удачарэння), апекі (апякунства);

– адабрання дзіцяці з сям’і;

– змяшчэння дзіцяці ў дзіцячую інтэрнатную ўстанову, установу адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання;

– пазбаўлення бацькоўскіх правоў атрымальніка дзяржаўнай дапамогі;

– змены месца выплаты дзяржаўнай дапамогі;

– выезду дзіцяці за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за 2 месяцы (за выключэннем дзяцей, бацькі якіх працуюць у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь);

– выезду атрымальніка дзяржаўнай дапамогі на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублікі Беларусь;

– смерці дзіцяці;

– смерці атрымальніка дзяржаўнай дапамогі;

– у іншых выпадках, прадугледжаных Законам № 7-З.

У выпадку ўзнікнення названых абставін, якія абумоўліваюць спыненне выплаты дапамог, а таксама іншых акалічнасцяў, што ўплываюць на памер дапамог, выплата спыняецца (змяняецца) з першай даты месяца, наступнага за месяцам узнікнення такіх акалічнасцяў.

Трэба адзначыць, што атрымальнік дапамогі ў пяцідзённы тэрмін абавязаны паведаміць аб з’яўленні акалічнасцяў, якія абумоўліваюць спыненне выплаты дапамогі або змену памеру дапамогі (артыкул 6 Закона № 7-З).

Калі дзіця выязджае за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін большы за 2 месяцы (за выключэннем дзяцей, бацькі якіх працуюць у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь) або атрымальнік дзяржаўнай дапамогі выязджае на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублікі Беларусь, то выплата дапамогі спыняецца з першай даты месяца, наступнага за месяцам выезду (артыкул 20 Закона № 7-З).

Пры вяртанні дзіцяці ў Рэспубліку Беларусь прыпыненая выплата дапамогі аднаўляецца з дня звароту па яе аднаўленне.

У выпадку атрымання дзіцём медыцынскай дапамогі за межамі Рэспублікі Беларусь дапамогі выплачваюцца ў поўным аб’ёме. Падставай для выплаты з’яўляюцца копіі рашэння камісіі па накіраванні грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь альбо іншых дакументаў і (альбо) звестак, якія пацвярджаюць атрыманне дзіцём медыцынскай дапамогі за межамі Рэспублікі Беларусь.

Звярніце ўвагу, што ў жніўні 2014 года падпісана Дамова аб перадачы звестак Дзяржаўным памежным камітэтам Рэспублікі Беларусь у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аб фізічных асобах ва ўзросце да 3 гадоў, якія перасеклі дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

Для забеспячэння кантролю за правільнасцю выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, плацельшчыкі абавязковых страхавых узносаў могуць звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы Фонду для атрымання звестак аб выездах з Рэспублікі Беларусь і ўездах у Рэспубліку Беларусь дзяцей, на якіх прызначаны дапамогі.

Акрамя таго, спісы дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў, якія выязджалі  з Рэспублікі Беларусь і  ўязджалі ў Рэспубліку Беларусь, а таксама выбарка з гэтых спісаў дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, якія знаходзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь звыш 60 каляндарных дзён, размешчаны на FTP-серверы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у папцы «Пагранкамітэт».

М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтыва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *