Куды здаць ртуць?
Опубликовал

Куды здаць ртуць?

З 26 кастрычніка па 23 лістапада на Дзятлаўшчыне праводзіцца месячнік па зборы ртуці і адходаў, якія ўтрымліваюць ртуць.

Калі ў вас разбіўся тэрмометр або па якіх-небудзь іншых прычынах вы разлілі ртуць, а шарыкі ртуці рассыпаліся па падлозе, самае галоўнае – яе старанна прыбраць. Самыя буйныя шарыкі ртуці збярыце пры дапамозе пэндзліка ў папяровы канверт. Спрынцоўкай можна сабраць шарыкі больш дробныя, а для самых маленькіх кропелек падыдзе лейкапластыр або скотч. Сабраную ртуць неадкладна скідайце ў шкляны слоік з растворам  2 грамаў перманганату калію (“марганцоўкі”) на 1 літр вады. Слоік шчыльна зачыніце накрыўкай. Вычышчаную паверхню апрацуйце растворам марганцоўкі (20 грамаў на 10 літраў вады) або мыльна-содавым растворам (400 грамаў мыла і 500 грамаў кальцыніраванай соды на 10 літраў вады). Пасля таго, як ртуць будзе сабрана, аднясіце яе ў пункт прыёму ртуці. І, вядома, не забывайце пра яе небяспечнасць.

У перыяд правядзення месячніка грамадзяне могуць здаць ртуць у вадкім стане, а таксама прыборы, якія ўтрымліваюць ртуць, у Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г. Дзятлава вул. Першамайская 6; усе віды адпрацаваных лямпаў – у пункт збору і часовага захоўвання адходаў, якія ўтрымліваюць ртуць, на базе станцыі дасартавання Дзятлаўскага РУП ЖКГ па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 4. Пункт ажыццяўляе прыём адходаў, якія ўтрымліваюць ртуць, у працоўныя дні з 8 да 17 гадзін.

Арганізацыі могуць здаць адходы, якія ўтрымліваюць ртуць, на платнай аснове ва ўчастак утылізацыі і газавай гаспадаркі філіяла “Завод хімвалакно” па адрасе: 230026 г. Гродна, вул. Славінскага, 4, кантактны тэлефон: 8-0152-738767.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 794 11 Ноябрь, 2015 Служба 101 Ноябрь 11, 2015

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *