Урад Беларусі прыняў рашэнне аб складанні паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам

Улада

Урад Беларусі прыняў рашэнне аб складанні паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 870 ад 16 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Складанне паўнамоцтваў перад нававыбраным Прэзідэнтам прадугледжана артыкулам 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *