У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 4,49 працэнта выбаршчыкаў

Улада

У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання — 6 кастрычніка — прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі 4,49 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны сёння на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці — 5,11 працэнта, а менш за ўсё — у Гродзенскай (3,84 працэнта). У Мінску лічба склала 4,62 працэнта.

Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *