ЦВК Беларусі размясціў чарговую справаздачу аб папаўненні асабістых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты

Улада

Цэнтрвыбаркам размясціў на сваім сайце чарговую справаздачу аб агульнай суме сродкаў, што паступілі ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, і аб агульнай суме зрасходаваных сродкаў, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 30 верасня ў асабісты фонд Сяргея Гайдукевіча паступіла больш як Br42,5 млн (зрасходавана каля Br42,3 млн). Максімальная сума на рахунку Таццяны Караткевіч дасягнула крыху больш як Br14,6 млн (з іх зрасходавана каля Br3,2 млн). У фонд Аляксандра Лукашэнкі паступіла больш як Br1,4 млрд (патрачана больш як Br107,2 млн). Мікалай Улаховіч пералічыў на рахунак каля Br30,3 млн (з гэтых грошай патрачана практычна ўсё — больш як Br29,9 млн).

Сродкі выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты маюць мэтавае прызначэнне і могуць выкарыстоўвацца на аплату расходаў, звязаных непасрэдна з правядзеннем перадвыбарнай агітацыі, у тым ліку на аплату арэнды будынкаў і памяшканняў, абсталявання, транспартных расходаў, паслуг сувязі. Грошы могуць быць патрачаны на выраб агітацыйных друкаваных матэрыялаў, эфірнага часу і месца для публікацыі ў СМІ і на інфармацыйных рэсурсах у інтэрнэце. Гэтымі грашамі можна аплачваць кансультацыйныя і агітацыйныя паслугі, канцылярскія тавары, а таксама іншыя расходы, звязаныя з перадвыбарнай агітацыяй.

Крыніцамі фарміравання асабістага фонду кандыдата ў прэзідэнты з’яўляюцца яго ўласныя грашовыя сродкі, прычым іх гранічны памер не можа перавышаць 9 тыс. базавых велічынь. Такім чынам, на сёння максімальны памер фонду складае Br1 млрд 620 млн (адна БВ цяпер складае Br180 тыс.). Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Беларусі (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 БВ) і добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (не больш як 50 БВ).

Унясенне ахвяраванняў заканчваецца: ад фізічных асоб — 10 кастрычніка, ад юрыдычных асоб — 9 кастрычніка 2015 года.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *