Лазавік: праверка выбаркамаў па ўсёй Беларусі паказала поўную гатоўнасць да выбараў

Улада

Праверка выбарчых камісій і ўчасткаў, якая прайшла сёння па ўсёй Беларусі, паказала поўную гатоўнасць да маючых адбыцца выбараў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«У час праверкі ставілася задача не толькі перадаць у ЦВК пэўную статыстыку, але і прааналізаваць рэальны стан матэрыяльнай базы выбарчых участкаў. Такая інфармацыя паступіла ў Цэнтрвыбаркам, і мы можам канстатаваць, што рэспубліка гатова да правядзення галасавання. Выбарчыя камісіі маюць усе неабходныя ўмовы для нармальнай работы», — сказаў сакратар ЦВК.

Таксама Мікалай Лазавік растлумачыў, што сёння на ўсіх участках прайшлі пасяджэнні выбаркамаў. «У час гэтых пасяджэнняў прааналізаваны пытанні стварэння неабходных умоў для работы саміх камісій і нармальных камфортных умоў для галасавання. Гэта значыць было праверана, ці ёсць неабходнае абсталяванне: сталы, крэслы, кабіны і урны для галасавання, а таксама ці ёсць неабходныя дакументы і юрыдычная літаратура, інфармацыя аб кандыдатах і г.д.», — адзначыў ён.

Пасля таго, як прайшлі гэтыя праверкі на месцах, складаўся дакумент (даведка), які перадавалі ў раённую камісію. У кожнай даведцы пазначалася колькасць выбаршчыкаў, унесеных у спісы; колькасць атрыманых бюлетэняў; інфармацыя аб забяспечанасці сродкамі сувязі і г.д. У тым ліку было адзначана, што ўчасткі бяруцца пад ахову міліцыі.

Пазней прайшлі пасяджэнні тэрытарыяльных камісій. У прыватнасці, яны збіралі інфармацыю, якая паступала з участкаў. Усе даныя падсумоўваліся і перадаваліся далей, гэта значыць у абласныя камісіі (у Мінску — у гарадскую). Пасля гэтага даныя паступілі ў ЦВК.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *