Кіраўнік штаба місіі СНД адзначыў высокі ўзровень інфармаванасці грамадзян Беларусі аб выбарах

Улада

У Беларусі высокі ўзровень асвятлення перадвыбарнай кампаніі ў СМІ, а таксама інфармаванасці грамадзян аб выбарах. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Яўген Слабада.

«У любы час выбаршчыкі могуць атрымаць усю неабходную інфармацыю аб кандыдатах у прэзідэнты, аб іх праграмах. Акрамя таго, кожнаму кандыдату ў прэзідэнты прадастаўлена магчымасць выказацца і данесці да людзей сваю пазіцыю», — падкрэсліў Яўген Слабада.

Кіраўнік штаба місіі СНД расказаў аб тым, што гэтымі днямі пабываў у тэрытарыяльных і ўчастковых камісіях Мінскага, Любанскага і Лагойскага раёнаў Мінскай вобласці. Па выніках сустрэч з прадстаўнікамі камісій ён адзначыў, што падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта праходзіць у рамках выбарчага заканадаўства.

«Мы наведалі больш за палавіну тэрытарыяльных і амаль 300 участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі і ніякіх сур’ёзных заўваг не было. Былі нейкія тэхнічныя недахопы — напрыклад, на некаторых участках для галасавання мы звярталі ўвагу на тое, што не вельмі зручна размешчаны ўрны для галасавання. Прадстаўнікі камісій уважліва паставіліся да ўсіх заўваг, і ўсе непаладкі былі аператыўна ліквідаваны», — адзначыў Яўген Слабада.

Ён таксама расказаў аб тым, што цяпер заканчваецца размеркаванне наглядальнікаў ад СНД па рэгіёнах. Усяго ў Беларусі ў рабоце будуць задзейнічаны амаль 400 наглядальнікаў ад СНД, з іх каля 30 чалавек будуць працаваць у Мінскай вобласці. Сам Яўген Слабада непасрэдна ў дзень выбараў будзе знаходзіцца ў Мінску.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *