Беларусь і Германія абмяркуюць 22 кастрычніка ў Берліне супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі

Падзеі

Беларусь і Германія абмяркуюць 22 кастрычніка ў Берліне супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Як чакаецца, 22 кастрычніка дэлегацыя Мінэнерга на чале з першым намеснікам міністра Леанідам Шанцом прыме ўдзел у Дні беларускай эканомікі ў Берліне. Леанід Шанец стане мадэратарам панэльнай дыскусіі «Германія і Беларусь — стан і перспектывы супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі», а таксама выступіць з дакладам аб прыярытэтных напрамках развіцця беларускай энергасістэмы.
У гэты ж дзень плануецца падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні паміж «Белэнерга» і берлінскай Renewables Academy — Акадэміяй аднаўляльных крыніц энергіі (RENAC). Згодна з праектам мемарандума — бакі маюць намер арганізоўваць трэнінгі для супрацоўнікаў арганізацый «Белэнерга», адаптаваць існуючыя трэнінгі RENAC да патрэбнасцей Беларусі, наладзіць абмен экспертамі і дэлегацыямі.
У час Дня беларускай эканомікі адбудзецца першая сустрэча беларуска-германскай рабочай групы па пытаннях энергетычнай эфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі. У ім прымуць удзел спецыялісты ДВА «Белэнерга», прадстаўнікі Нямецкага энергетычнага агенцтва (Dena), Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі (BMWi), кіраўнікі кампаній Wilo, ТАА «Сіменс Тэхналогіі» і іншых.
«Мерапрыемства праводзіцца для ўмацавання ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх і замежных прадпрыемстваў і кампаній, укаранення інавацыйнай прадукцыі, прыцягнення замежных інвестыцый», — адзначылі ў прэс-службе. Яго ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця энергетыкі, павышэння энергаэфектыўнасці, сусветнага вопыту развіцця аднаўляльнай энергетыкі.
Logo BelTA


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *