Банк развіцця Беларусі пашырае кола партнёраў у ЕАЭС па падтрымцы экспартных праектаў

Падзеі

Старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас і кіраўнік дзяржкарпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)» Уладзімір Дзмітрыеў сёння падпісалі Пагадненне аб намеры па прадастаўленні ўзаемных крэдытных ліній для падтрымкі нацыянальнага экспарту Расіі і Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага банка па выніках першага пасяджэння Савета банкаў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Пашырэнне ўзаемадзеяння са Знешэканамбанкам і іншымі банкамі развіцця ЕАЭС дасць магчымасць нам максімальна задзейнічаць існуючыя магчымасці і выпрацаваць новыя механізмы пашырэння беларускага экспарту, як унутры саюза, так і ў трэція краіны», — адзначылі прадстаўнікі БРРБ.

Першае пасяджэнне савета адбылося 20 кастрычніка ў Сочы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі банкаў развіцця Расіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана, а таксама прадстаўнікі Арменіі і Еўразійскай эканамічнай камісіі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі агульныя падыходы да супрацоўніцтва, зацвярджэнне плана сумесных дзеянняў і падпісанне пратакола аб далучэнні ААТ «РСК-Банк» (Кыргызстан) да мемарандума аб супрацоўніцтве ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай сферах паміж Знешэканамбанкам, БРРБ і Банкам развіцця Казахстана.

У прэс-службе беларускага банка паведамілі, што другое пасяджэнне Савета банкаў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза плануецца правесці ў Беларусі ў сакавіку-красавіку 2016 года.

Стварэнне Савета банкаў развіцця ЕАЭС прадугледжана мемарандумам аб супрацоўніцтве ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай сферах паміж Знешэканамбанкам, БРРБ і Банкам развіцця Казахстана, а таксама рашэннем Еўразійскага міжурадавага савета. Гэтыя дакументы былі падпісаны ў маі 2015 года. Мэта стварэння савета — каардынацыя намаганняў банкаў для арганізацыі мер падтрымкі і пашырэння экспарту прадукцыі, вырабленай у дзяржавах ЕАЭС (у тым ліку на кааперацыйнай аснове). Акрамя таго, ставіцца мэта пашырэнне магчымасцей інвестыцыйнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза.

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, яго заснавальнікамі з’яўляюцца Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі. У ліку асноўных задач банка — фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў пры рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў. За першае паўгоддзе бягучага года банк павялічыў аб’ём фінансавання эканомікі на 12 працэнтаў да Br28,8 трлн.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *