Ярмошына: пытанне прызнання выбараў Прэзідэнта Беларусі залежыць ад саміх краін Захаду

Улада

Рашэнне пытання аб прызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі краінамі Захаду залежыць ад саміх гэтых дзяржаў. Аб гэтым сёння заявіла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне наконт прызнання або непрызнання выбараў з боку краін Захаду і АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы заўсёды працуем на прызнанне выбараў, але гэта залежыць перш за ўсё ад саміх краін Захаду і АБСЕ», — сказала Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, яна паведаміла, што на гэты момант акрэдытавана 195 міжнародных наглядальнікаў. Пры гэтым 105 — гэта місія СНД, астатнія дакументы пададзены ад місій АБСЕ і ПАСЕ. Апошняя падала дакументы на 9 чалавек.

«Яны працуюць незалежна ад нас», — таксама адзначыла Лідзія Ярмошына наконт міжнародных наглядальнікаў.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *