У Гродзенскім раёне прайшла прэс-канферэнцыя старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова для журналістаў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ

Падзеі

Удзельнікі сустрэчы пабывалі ў аграгарадку Копцеўка, дзе наведалі Копцеўскую сярэднюю школу, яслі-сад, мясцовы цэнтр культуры. Журналістам расказалі пра тое, якія ўмовы створаны для дзяцей і моладзі. Усе ўстановы адрамантаваны, абноўлены, набыта сучасная мэбля і абсталяванне. Дзякуючы высокаму прафесійнаму ўзроўню супрацоўнікаў, адкрыты вялікія магчымасці для інтэлектуальнага і творчага развіцця падрастаючага пакалення.

Для журналістаў прайшла экскурсія ў рамках гісторыка-культурнага турыстычнага маршруту «Сляды забытых продкаў» — па алеі Памяці ля храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У праграме таксама было наведванне аграгарадка Індура, СВК імя Дзеньшчыкова, саду і садавінасховішчы прадпрыемства, малочна-таварнай фермы ў вёсцы Вялікая Жорнаўка, цэрквы Аляксандра Неўскага, уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Пасля завяршэння экскурсійнай праграмы Уладзімір Краўцоў адказаў на пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Больш падрабязную інфармацыю пра гэта чытайце ў наступным нумары газеты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *