ЦВК абнавіў інфармацыю аб папаўненні асабістых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты

Улада

Цэнтрвыбаркам абнавіў інфармацыю аб агульнай суме сродкаў, што паступілі ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, і аб агульнай суме зрасходаваных сродкаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Так, па стане на 25 верасня ў асабісты фонд Сяргея Гайдукевіча паступіла больш як Br35 млн, з якіх зрасходавана амаль Br30 млн. У фонд Таццяны Караткевіч унесена Br8,7 млн (патрачана амаль Br2,9 млн). На рахунак Аляксандра Лукашэнкі паступіла больш як Br1,3 млрд (расходавана каля Br28,3 млн). Мікалай Улаховіч унёс у выбарчы фонд роўна Br30 млн і патраціў амаль усе грошы на патрэбы выбарчай кампаніі.

Крыніцамі фарміравання асабістага фонду кандыдата ў прэзідэнты з’яўляюцца яго ўласныя грашовыя сродкі, прычым іх гранічны памер не можа перавышаць 9 тыс. базавых велічынь. Такім чынам, на сёння максімальны памер фонду складае Br1 млрд 620 млн (адна БВ цяпер складае Br180 тыс.). Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Беларусі (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 БВ) і добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (не больш як 50 БВ).

Унясенне ахвяраванняў заканчваецца: ад фізічных асоб — 10 кастрычніка, ад юрыдычных асоб — 9 кастрычніка 2015 года.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *