Так званая апазіцыя спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, каб Еўрасаюз не прызнаў выбары

Улада

Так званая апазіцыя спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, каб Еўрасаюз не прызнаў выбары. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька ў тэлепраграме «Клуб рэдактараў» 13 верасня ў вячэрнім эфіры канала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Так званая апазіцыя спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку, каб Еўрасаюз не прызнаў выбары. У гэтай сітуацыі ў Беларусі застанецца адзін вектар — расійскі. Груба кажучы, апазіцыя быццам штурхае Беларусь у бок Расіі. Атрымліваецца, яны агенты Крамля?» — сказаў Генадзь Давыдзька.

«Гэта вялікі парадокс», — пагадзіўся з ім галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч. І прадоўжыў тэму, закранаючы прыезд у Беларусь Міхалевіча: «Ён на вакзале ўсім паведаміў: маўляў, прыехаў, каб сесці. А яго не пасадзілі. І ён, небарака, цяпер, мне здаецца, у разгубленасці. Каб стаць вядомым, трэба хаця б 15 сутак атрымаць… Гэта ў пэўным сэнсе паказвае буйным планам маральныя праблемы на нашым палітычным полі».

Абмяркоўваючы несанкцыянаваны пікет апазіцыйных сіл (нагадаем, вельмі малалікі), які адбыўся 10 верасня ў цэнтры Мінска каля ГУМа, удзельнікі дыскусіі лічаць яго фіяска для любога палітыка. «Трэба рабіць палітычнае харакіры», — сказаў Генадзь Давыдзька.

«Усе гавораць пра сумленныя выбары. А што, дзеючая ўлада не за сумленныя выбары? Ці сумленныя выбары — гэта тыя, на якіх выбралі менавіта цябе?» — задаў рытарычныя пытанні старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Павел Якубовіч дадаў: «Такая пазіцыя Еўрасаюза: калі не па іх правілах, не па іх выніках пройдуць выбары, то яны несумленныя».

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *