«П’янству — не!»

Здарэнні і бяспека

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Дзятлаўскага раёна, яшчэ здараюцца выпадкі атручвання грамадзян этылавым спіртам і сурагатамі алкаголю. Значнай з’яўляецца колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення.

Таму ў дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе тэлефонная лінія «П’янству — не!». Тэлефон у Гродне — 8-0152-79-73-33.

Патэлефанаваўшы, вы можаце паведаміць аб фактах незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама аб фактах гвалту ў сям’і, любую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях. Ананімнасць гарантавана. Тэлефоны Дзятлаўскага райаддзела міліцыі: 2-13-34 (кругласутачна), 2-17-48 (з 9 да 18 гадзін).

Таксама просім вас паведамляць аб выпадках парушэння правоў, свабоды, законных інтарэсаў дзяцей, супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да іншых членаў сям’і, учыненых правапарушэннях або тых, якія рыхтуюцца, расказваць аб домаўладаннях, кватэрах, пабудовах, якія выкарыстоўваюцца для збору і пражывання грамадзян без вызначанага месца жыхарства, асобаў, якія злоўжываюць алкаголем.

А. БІЛЬ,
начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *