У Дзятлаве будуць рыхтаваць вадзіцеляў аўтобуса

Восень – ураджайная пара. Не толькі для сельскагаспадарчых работнікаў, якія збіраюць з палеткаў плён сваёй працы, і для навучальных установаў, у якіх зноў багата гаманкіх школьнікаў. Якімі навінамі, дасягненнямі і планамі багата восенню Дзятлаўскае ДТСААФ, расказаў старшыня таварыства Валянцін Варабей: — Па выніках работы за першае паўгоддзе 2015-га мы занялі 3-е месца ў вобласці, падрыхтавалі […]

Продолжить чтение

Нашы – таксама бягуць

13 верасня ў сталіцы прайшоў мінскі міжнародны паўмарафон (“Polo Марафон”). У забегах гэтага добраахвотнага мерапрыемства прынялі ўдзел больш за 16 тысяч спартсменаў і аматараў, больш за 400 замежных бегуноў з 33 краін свету. На бегавой дарожцы паўмарафона былі і дзятлаўчане. Забегі ладзіліся на дыстанцыі 5 кіламетраў, 10 кіламетраў 550 метраў, 21 кіламетр 97 метраў (непасрэдна […]

Продолжить чтение

Харстэд выказаў удзячнасць беларускім уладам за цеснае супрацоўніцтва з наглядальнікамі АБСЕ

Cпецыяльны каардынатар місіі АБСЕ, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд па выніках візіту ў Беларусь выказаў удзячнасць беларускім уладам за цеснае супрацоўніцтва з наглядальнікамі АБСЕ, паведамілі БЕЛТА ў ПА АБСЕ. «Я ўдзячны беларускім уладам за іх своечасовае запрашэнне і цеснае супрацоўніцтва з наглядальнікамі АБСЕ. Гэта выбарчая кампанія з’яўляецца паваротным момантам для Беларусі», — заявіў Кент […]

Продолжить чтение

Караткевіч прапануе змяніць у Беларусі падыходы да дзяржкіравання

Кандыдат у Прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч прапануе змяніць у Беларусі падыходы да дзяржаўнага кіравання. Аб гэтым яна заявіла сёння, выступаючы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, паведамляе БЕЛТА. Таццяна Караткевіч прызнала, што «ўнутры дзяржапарату ёсць шмат добрых і прыстойных людзей». «Мы не будзем праводзіць чыстак, прафесіяналы застануцца на сваіх месцах», — расказала яна аб тым, […]

Продолжить чтение

Беларусы цэняць тое, што ў краіне ёсць магчымасць працаваць і зарабляць

Жыхары Беларусі цэняць тое, што ў краіне ёсць магчымасць працаваць і зарабляць, што выконваецца пастаўленая кіраўніком дзяржавы задача аб захаванні працоўных калектываў. Аб гэтым заявіла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік рэспубліканскага выбарчага штаба кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мар’яна Шчоткіна, аналізуючы вынікі сустрэч давераных асоб з выбаршчыкамі. «Давераныя асобы праводзяць сустрэчы ў першую чаргу на тых […]

Продолжить чтение

Неабходна спрасціць адносіны паміж дзяржавай, бізнесам і грамадзянінам, лічыць Караткевіч

Кандыдат у Прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч лічыць неабходным спрасціць адносіны паміж дзяржавай, бізнесам і грамадзянінам. Аб гэтым яна заявіла сёння, выступаючы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, паведамляе БЕЛТА. «Неабходна спрасціць адносіны паміж дзяржавай і бізнесам, дзяржавай і грамадзянінам. Большасць бескарысных даведак, штампаў проста адменім», — расказала Таццяна Караткевіч аб тым, чым зоймецца ў выпадку […]

Продолжить чтение