Неабходна спрасціць адносіны паміж дзяржавай, бізнесам і грамадзянінам, лічыць Караткевіч

Улада

Кандыдат у Прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч лічыць неабходным спрасціць адносіны паміж дзяржавай, бізнесам і грамадзянінам. Аб гэтым яна заявіла сёння, выступаючы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, паведамляе БЕЛТА.

«Неабходна спрасціць адносіны паміж дзяржавай і бізнесам, дзяржавай і грамадзянінам. Большасць бескарысных даведак, штампаў проста адменім», — расказала Таццяна Караткевіч аб тым, чым зоймецца ў выпадку выбрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Паводле яе слоў, згаданыя даведкі і штампы «створаны толькі для таго, каб даць уладу чыноўніку і забяспечыць расходы бізнесу». «Чым менш бюракратычных працэдур, тым таннейшыя тавары і паслугі. Максімальная колькасць працэдур пойдзе праз інтэрнэт або спрошчаную форму, каб прычын сустракацца з чыноўнікамі стала як мага менш», — заявіла кандыдат. Яна лічыць, што менавіта ў гэтым і заключаецца «сапраўдная дэбюракратызацыя».

На думку Таццяны Караткевіч, ёсць чатыры задачы, якія трэба неадкладна выканаць, — «спыніць рост цэн, выцягнуць прамысловасць з крызісу, даць свабоду дзелавой ініцыятыве і працягнуць інвестыцыі». «Мне часта задаюць пытанне: адкуль вы, Таццяна Караткевіч, возьмеце грошы на перамены?», — адзначыла яна і растлумачыла пры гэтым, што неабходна падтрымліваць дзелавую ініцыятыву, развіваць прыватны сектар у эканоміцы і ў вёсцы.

Кандыдат чарговы раз заявіла аб неабходнасці правядзення ў краіне глыбокіх рэформ, запэўніўшы, што яна і яе каманда змогуць рэалізаць іх. «Гэты выхад вядомы на прыкладзе іншых краін, яго ведаюць эксперты і ўрад таксама, — упэўнена яна. — Мы затрымалі з рэформамі, а таму можам ацаніць чужы вопыт, каб зменшыць колькасць памылак і негатыўных вынікаў рэформ. Урад з дапамогай Сусветнага банка і МВФ даўно распрацаваў планы рэформ па ўсіх галінах. Пад гэтыя планы былі гатовы аказаць фінансавую дапамогу, але пачатак перамен пастаянна адкладваецца, таму што няма палітычнай волі. Не я прыдумала гэтыя планы, але я, Таццяна Караткевіч, гатова іх рэалізаваць», — заявіла яна.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *