Нацыянальнае інфармацыйнае поле павінна аб’ектыўна адлюстроўваць дзяржаўныя задачы

Падзеі

Нацыянальная інфармацыйная прастора павінна максімальна аб’ектыўна адлюстроўваць дзяржаўныя задачы. Такое меркаванне сёння на IV Форуме маладых журналістаў «Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых» выказала міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У нас сацыяльна арыентаваная дзяржава. Нам мала пісаць аналітычныя матэрыялы па эканоміцы. Журналістам важна паказаць, як яна працуе ў сегменце «чалавек і эканоміка». Людзі павінны разумець эканамічныя пастулаты, якія будуць рэалізоўвацца дзяржавай, як будзе развівацца эканаміка ў будучым, якая яе канчатковая мэта. Нацыянальная інфармацыйная прастора ў першую чаргу павінна максімальна і поўна адлюстроўваць інтарэсы сваёй краіны, усе задачы, якія стаяць перад дзяржавай, а значыць перад кожным чалавекам», — падкрэсліла Лілія Ананіч.

Паводле яе слоў, напрыклад, калі журналісты пішуць, што на прадпрыемстве ўкараняюцца новыя тэхналогіі і гэта можа выклікаць скарачэнне рабочых месц, то тады на шалі кладзецца яшчэ адзін пастулат: стварэнне новых рабочых месц. «Тады атрымаецца аб’ектыўная, усебаковая інфармацыя, якая расказвае аб працэсах, што адбываюцца ў эканоміцы», — лічыць міністр.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *