Караткевіч абяцае прадоўжыць супрацоўніцтва з Расіяй у пэўных сферах

Улада

Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч абяцае прадоўжыць супрацоўніцтва з Расіяй у пэўных сферах. Аб гэтым яна заявіла 17 верасня, выступаючы на тэлеканале «Беларусь 1», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы будзем кіравацца прынцыпам адказнага суседства. Беларусь павінна развіваць эканамічныя адносіны з усімі краінамі-суседзямі. Не толькі з Расіяй і Еўрасаюзам, але ад мора да мора — ад Балтыйскага да Чорнага. Збалансаваная знешняя палітыка ўмацуе нашу незалежнасць», — лічыць кандыдат.

На яе думку, у адносінах з Расіяй трэба «захаваць тое, што зручна для грамадзян», — адсутнасць граніцы, супрацоўніцтва ў навуковай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах. Пры гэтым Таццяна Караткевіч выказала ўпэўненасць, што «развіццё міжнародных адносін не павінна ствараць пагрозу для незалежнасці Беларусі, каб ніякая іншая краіна не бачыла ў нас мішэнь». «У Беларусі не павінна быць ніякіх замежных ваенных баз і аб’ектаў», — сказала яна, маючы на ўвазе размяшчэнне расійскіх ваенных самалётаў.

Што датычыцца Еўразійскага эканамічнага саюза, Таццяна Караткевіч запэўніла, што ў выпадку выбрання на вышэйшую дзяржаўную пасаду будзе адстойваць інтарэсы Беларусі ў гэтым інтэграцыйным аб’яднанні, паколькі, на яе думку, кіраўніцтва краіны робіць гэта недастаткова эфектыўна. Яна таксама крытыкавала беларускі ўрад, які, як яна лічыць, не можа вырашыць існуючыя эканамічныя праблемы. У той жа час кандыдат упэўнена, што яна і яе каманда ў выпадку прыходу да ўлады змогуць з імі справіцца.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *