Інфармацыя ЦВК аб адкрыцці спецыяльных выбарчых рахункаў

Улада

У адпаведнасці з артыкулам 48(1) Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для фінансавання выдаткаў па перадвыбарнай агітацыі:

кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Гайдукевічам Сяргеем Васільевічам адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак №3014555502373 у філіяле №514 ААТ “ААБ Беларусбанк”, код банка 153001614 г. Мінск, вул. Сурганава, 47А;

кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Караткевіч Таццянай Мікалаеўнай адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак № 3014555500230 у філіяле №510 аддзялення 392 ААТ “ААБ Беларусбанк”, код банка 153001603 г. Мінск, вул. Мяснікова, 32;

кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак №3014555500223 у ОПЕРУ ААТ “ААБ Беларусбанк”, код банка 153001795, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18;

кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Улаховічам Мікалаем Дзмітрыевічам адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак №3014555502443 у філіяле №510 аддзялення 392 ААТ “ААБ Беларусбанк”, код банка 153001603 г. Мінск, вул. Мяснікова, 32.

 

Інфармацыя для тых, хто мае намер ажыццяўляць ахвяраванні ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідынты Рэспублікі Беларусь

 

Грамадзяніну Рэспублікі Беларусь пры ўнясенні ахвяравання праз падраздзяленне банка, аддзяленне сувязі НЕАБХОДНА ПАЗНАЧЫЦЬ:
* прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь;
* нумар спецыяльнага выбарчага рахунку;
* падраздзяленне банка і код банка, які адкрыў спецыяльны выбарчы рахунак;
* у плацежным дакуменце паказваюцца наступныя звесткі аб ахвяраванні: прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння (чысло, месяц, год), месца жыхарства (месца знаходжання), серыя, нумар і дата выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
* у радку “прызначэнне плацяжу” ўказваецца: “добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата)”.
Юрыдычнай асобай ахвяраванне ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння грашовых сродкаў на спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. У плацежным даручэнні ўказваюцца наступныя звесткі аб юрыдычнай асобе: уліковы нумар плацельшчыка, назва, банкаўскія рэквізіты, юрыдычны адрас. У радку “прызначэнне плацяжу” ўказваецца: “добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата)”.

Інфармацыя для фізічных асобаў, якія маюць намер ажыццяўляць ахвяраванні ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з дапамогай сістэмы “Інтэрнэт-банкінг”

Ажыццяўляючы ахвяраванне ў выбарчы фонд з дапамогай сістэмы “Інтэрнэт–банкінг” грамадзянін у афармляемым электронным плацежным дакуменце абавязкова павінен запоўніць радок “адрас плацельшчыка”, у радку “дадатковыя рэквізіты” ўказаць сваю дату нараджэння (чысло, месяц, год), а таксама серыю, нумар і дату выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Пры адсутнасці аднаго з названых звестак аб ахвярапрынашэнні ахвяраванне лічыцца ананімным і грашовыя сродкі, якія паступілі на спецыяльны выбарчы рахунак, будуць пералічаны ў бюджэт.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *