Зіноўскі: Прыярытэтам будучай пяцігодкі стане развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Падзеі

Прыярытэтам будучай пяцігодкі стане развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Такое меркаванне выказаў 16 жніўня ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі, паведамляе БЕЛТА.

«Мы лічым, што рухавік прагрэсу будучай пяцігодкі — хуткае развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Акрамя таго, крэдытныя рэсурсы павінны выдавацца на конкурснай аснове», — адзначыў міністр.

Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што да канца бягучага года ў краіне неабходна павысіць аб’ёмы прамысловай вытворчасці. «Але павысіць не проста за кошт запасаў на склад, мы павінны бачыць продаж такіх прадуктаў. Другі момант — у нас ёсць крэдытныя лініі, у тым ліку і кітайскія крэдыты. Іх трэба выкарыстоўваць па поўнай», — сказаў міністр эканомікі. «Нельга сказаць, што праблем з праектамі пад гэтыя крэдыты няма — яны ёсць. Але ў нас ужо ёсць і паспяховыя прыклады — «БелДжы», індустрыяльны парк «Вялікі камень», Светлагорскі ЦКК і шэраг іншых прадпрыемстваў, які пачалі ўжо сваю работу і маглі б больш эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя крэдыты», — канстатаваў Уладзімір Зіноўскі.

Міністр дадаў, што краіна цяпер жыве па сродках: прадукцыйнасць працы ў Беларусі па выніках работы ў І паўгоддзі апярэджвае рост заработнай платы.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *