Запрашаем на Свіслацкі кірмаш!

Падзеі

29 жніўня 2015 года ў 13.00
У ПРАГРАМЕ СВЯТА:
I. Галоўная пляцоўка:
– урачыстае тэатралізаванае адкрыццё “На бале ў Тышкевіча”;
– канцэрт творчых калектываў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей;
– конкурс “Каралева кірмашу-2015”;
– інтэрактыўнае шоу “Вечар магіі”;
– канцэрт творчых калектываў Літвы і Латвіі;
– канцэрт зорак беларускай эстрады сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь;
– дыскатэка “Retro party” тэлерадыёкампаніі “Гродна”.
II. Горад майстроў
“На кірмашы – усё для душы” – выстава-продаж вырабе народных майстроў, майстар-класы па вырабу керамічнага посуду, ткацтве паясоў, пляценні з саломкі і лазы, бісерапляценні, лапікавым шыцці, мастацкай апрацоўцы дрэва, роспісу па шкле.
III. Шляхецкі праменад:
– вернісаж гродзенскіх і свіслацкіх мастакоў;
– выстава кветкавых кампазіцый;
– пленэр рэзчыкаў па дрэве;
– адкрыццё сквера адпачынку;
– яўрэйская карчма “Шабат”;
– спектакль Палескага драматычнага тэатра г. Пінска па п’есе А. Дударава “Чорная пані Нясвіжа” (ДШМ).
IV. Дзіцячая пляцоўка:
– канцэрт дзіцячай аматарскай творчасці;
– выстава дзіцячай дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
– гульні, забавы, атракцыёны;
– дог-шоу ТАА “Фас он шоу” г. Гродна;
– навукова-хімічнае шоу “Хімікідс” г. Мінск.
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі айчынных прадпрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *