Для правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у краіне створана 6 080 участковых выбарчых камісій*, у якія ўключаны 66 941 чалавек.
У склад участковых камісій уключаны прадстаўнікі:
грамадзян шляхам падачы заяў — 24 781 (37 працэнтаў),
працоўных калектываў — 9 621 (14,4 працэнта),
грамадскіх аб’яднанняў — 32 539 (48,6 працэнта), у тым ліку палітычных партый — 2 936 (4,4 працэнта).
Гендарны склад:
жанчыны — 47 841 (71,5 працэнта),
мужчыны — 19 100 (28,5 працэнта).
Узроставы склад:
да 30 гадоў — 5 838 (8,7 працэнта),
старэйшыя за 30 гадоў — 61 103 (91,3 працэнта).
* За межамі Рэспублікі Беларусь створана 49 участковых камісій, у якія ўключаны 244 супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў (консульскіх устаноў).