У тэрытарыяльных выбаркамах і ЦВК Беларусі ўжо акрэдытавана 188 нацыянальных наглядальнікаў

Улада

У тэрытарыяльных выбарчых камісіях і ЦВК Беларусі ўжо акрэдытавана 188 нацыянальных наглядальнікаў. Аб гэтым у сваім відэазвароце на сайце vybory2015.by паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

«У тэрытарыяльных выбарчых камісіях, Цэнтральнай камісіі (а ў нас 153 тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі) акрэдытавана ўжо 188 нацыянальных наглядальнікаў. Больш за ўсё яны прадстаўлены ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Восем нацыянальных наглядальнікаў, якія прадстаўляюць асноўныя палітычныя партыі і грамадскія рухі, ужо маюць акрэдытацыю ў Цэнтрвыбаркаме і назіраюць за нашай работай», — паведаміла Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК звярнула ўвагу, што выбарчае заканадаўства прадугледжвае магчымасць абскарджання ў судзе рашэнняў выканаўчых і прадстаўнічых органаў аб утварэнні выбарчых камісій. «Палітычнымі сіламі, грамадскімі аб’яднаннямі і выбаршчыкамі было пададзена 8 такіх скаргаў у суды Беларусі. Усе яны разгледжаны. Пры гэтым тры скаргі пакінуты без разгляду ў сувязі з парушэннем устаноўленага законам парадку», — праінфармавала яна.

У Беларусі таксама прадаўжаецца навучанне арганізатараў выбараў. Так, абласныя семінары па навучанні актыву тэрытарыяльных выбарчых камісій прайшлі па ўсёй краіне.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *