У Наваельні — свята

Падзеі

22 жніўня адбудзецца свята пасёлка Наваельня. Пачнецца яно ў 18 гадзін на мясцовым стадыёне.

У праграме мерапрыемства — узнагароджанне лепшых гаспадароў прысядзібных тэрыторый, кветнікаў, перадавікоў вытворчасці. Узнагароджаны будуць і грамадзяне, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці пасёлка, таленавітыя людзі, майстры.
Таксама ў час свята адбудзецца канцэртная праграма з удзелам артыстаў Карэліцкага цэнтра культуры.
Для дзяцей будуць працаваць гульнёвая пляцоўка, атракцыёны.
ХЛОПЧЫКАЎ — БОЛЬШ

За прайшоўшы перыяд 2015 года на тэрыторыі Наваельнянскага сельскага савета нарадзілася 14 дзяцей. Большасць з іх — хлопчыкі, дзяўчынак толькі пяць.
Дарэчы, адна з дзяўчынак нарадзілася 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды яна атрымала падарунак ад грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *