У Беларусі на гэтым тыдні захаваецца гарачае надвор’е

Спорт і турызм

У Беларусі на гэтым тыдні захаваецца гарачае надвор’е. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Першую палавіну тыдня надвор’е будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску, на фоне якога пройдзе малаактыўны атмасферны фронт і прынясе месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман», — растлумачыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета.

У аўторак ноччу тэмпература складзе 16-21 градус, месцамі — 12-15, днём чакаецца 27-34 градусы, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да 35. У сераду ноччу прагназуецца 15-22 градусы, днём будзе 30-36.

«Далей праз нашу краіну будзе праходзіць чарговы атмасферны фронт з Заходняй Еўропы — у чацвер месцамі, а ў пятніцу па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Тэмпература паветра 13 жніўня ноччу складзе 15-22 градусы, днём будзе 26-33 градусы, па поўдні да плюс 35. У пятніцу, 14 жніўня, ноччу будзе 15-22, днём тэмпература складзе 26-31 градус, па поўдні паветра прагрэецца да 32-35 градусаў.

У выхадныя ўладу над надвор’ем возьме Скандынаўскі антыцыклон, гарачыня крыху спадзе і ў большасці раёнаў усталюецца больш камфортнае надвор’е. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-20 градусаў, днём будзе 24-29, а па паўднёвым захадзе захаваецца гарачае надвор’е, там чакаецца 30-33. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў нядзелю па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *