ЦВК Беларусі акрэдытаваў больш як 90 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў

Улада

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі акрэдытавала больш як 90 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла сёння кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў час анлайн-трансляцыі інтэрнэт-тэлебачання «СБ. Беларусь сегодня», паведамляе БЕЛТА.

«На гэты час у Цэнтральную камісію пададзены анкеты і ўжо акрэдытаваны больш як 90 міжнародных наглядальнікаў — прыкладна аднолькавая колькасць з боку СНД і АБСЕ. Кожная з місій абяцае яшчэ недзе па 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў», — адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна таксама дадала, што заўтра ў яе запланавана сустрэча з кіраўніком місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ французскім дыпламатам Жакам Форам.

Гаворачы аб краінах, прадстаўнікі якіх увойдуць у склад місіі АБСЕ, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што гэта арганізацыя самастойна набірае наглядальнікаў і ёсць пэўная квота на кожную дзяржаву. «Мы прымем усіх, на каго будуць прадстаўлены анкеты», — запэўніла яна.

Увогуле, паводле слоў старшыні ЦВК, наглядальнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе больш, паколькі Цэнтрвыбаркам запрашае калег з іншых краін, і яны прыязджаюць у краіну самастойна. «Мы запрасілі Украіну, пакуль яна маўчыць. Але ў іх там мясцовыя выбары», — нагадала Лідзія Ярмошына.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *