Пажарная бяспека ў час жніва

Здарэнні і бяспека

У сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны поўным ходам ідзе ўборка збожжа новага ўраджаю. Як пры гэтым выконваюцца правілы пажарнай бяспекі — высвятляюць у час рэйдаў работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У сувязі са спякотным надвор’ем рэйды праводзяцца амаль штодзень.
Днямі адбыўся сумесны рэйд работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з карэспандэнтамі раённай газеты «Перамога» ў СВК «Вензавец» і СВК «Русь-Агра».

Photo 038
Наведалі збожжасушыльныя комплексы ў аграгарадку Вензавец, вёсках Пенчыцы, Апаліна-Басіна, а таксама палеткі, дзе ішла ўборка.  Згодна з патрабаваннямі, камбайны, якія працуюць на ўборцы, павінны суправаджацца тэхнікай для пажаратушэння. На полі каля аграгарадка Вензавец быў трактар з цыстэрнай ёмістасцю 2 тонны вады, і ўстаноўленай на ёй мотапомпай.

Photo 066

Photo 069

Photo 071

Photo 077
У час рэйду экзамен трымалі і вадзіцелі, якія працуюць на адвозцы збожжа. Інспектара пажарнага нагляду цікавіла, ці ёсць у іх адпаведныя пасведчанні аб праходжанні інструктажу па пажарна-тэхнічнай бяспецы, ці ведаюць яны, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пазаштатнай надзвычайнай сітуацыі. Таксама была праверана наяўнасць вогнетушыцеляў. Згодна з патрабаваннямі пажарнай бяспекі аўтамабіль з бензінавым рухавіком павінен быць абсталяваны вогнетушыцелем ёмістасцю не менш за 8 літраў, з дызельным рухавіком — не менш за 4 літры.

Photo 044

Photo 049
Наяўнасць пасведчанняў інспектар праверыў і ў аператараў збожжасушыльных комплексаў. Як і тое, ці належным чынам яны запаўняюць журнал уліку тэмпературнага рэжыму, журнал здачы-прыёму змены. Варта адзначыць, што аператары КЗС папярэдне прайшлі адпаведнае навучанне па правілах пажарнай бяспекі, якое праводзілі інспектары раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Наколькі грунтоўна аператары засвоілі веды — высветліла  апытанне непасрэдна ў час рэйду.
Таксама было праверана, ці чыстыя тэрыторыі КЗС ад згараемага смецця, укамплектаванасць пажарных шчытоў, пад’езды да рэзервуараў з вадой.

Photo 092
У час рэйду на КЗС у вёсках Апаліна-Басіна і Пенчыцы было выяўлена, што не ўсе скрыні з пяском маюць накрыўкі, якія абараняюць пясок ад намакання ў час дажджу. Згодна з патрабаваннямі, пясок ў скрынях павінен быць сухім.

Photo 007

Photo 002
На КЗС у вёсцы Пенчыцы была праведзена практычная адпрацоўка тушэння ўмоўнага пажару. Для яго ліквідацыі была выкарыстана сістэма водазабеспячэння пажарных кранаў, якія сілкуюцца з адкрытага вадаёма пры дапамозе помпы. Добраахвотная пажарная дружына здала выпрабаванне на «выдатна»: у лічаныя хвіліны вада была пададзена на тушэнне ўмоўнага ўзгарання.
Рэйды-праверкі правілаў пажарнай бяспекі на жніве будуць праводзіцца на працягу ўсёй уборачнай кампаніі, у тым ліку і ў начны час.
А ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *