У склад місіі СНД увойдуць амаль 400 наглядальнікаў

У склад місіі Садружнасці на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўвойдуць амаль 400 наглядальнікаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў па выніках сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «У цэлым па Беларусі мы плануем, што ў склад нашай […]

Продолжить чтение

У доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць удзельнічаць больш як 40 прадстаўнікоў СНД

У доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць удзельнічаць больш як 40 наглядальнікаў ад краін Садружнасці. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргея Лебедзева са старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД. «Упор будзе зроблены на доўгатэрміновы маніторынг, які […]

Продолжить чтение

МУС Беларусі гатова да адэкватнага адказу на любы выклік у час прэзідэнцкай кампаніі

МУС гатова да адэкватнага адказу на любы выклік у час кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА. «Магу гарантаваць адно: мы гатовы да адэкватнага адказу на любы выклік, на любую пагрозу. Акрамя ўсяго іншага гатовы і да таго, каб мінімізаваць шкодныя вынікі. Больш таго, […]

Продолжить чтение

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў: Сістэма адукацыі Беларусі да пачатку навучальнага года гатова

Сістэма адукацыі Беларусі да пачатку навучальнага года гатова. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў сёння міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Мы да школы гатовы ў поўнай меры. Усе работы, якія былі намечаны да пачатку летняга перыяду, да 1 верасня будуць выкананы ў поўным аб’ёме, — сказаў міністр. — Выкананы капітальны і бягучы […]

Продолжить чтение

Парушэнне ліцэнзійных патрабаванняў

Эканамічным судом Гродзенскай вобласці на падставе матэрыялаў праверкі фінансавай міліцыі горада Слоніма да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута ПГУП “Р.”, якое ажыццяўляе дзейнасць у галіне аўтамабільных грузаперавозак, з парушэннямі ліцэнзійных патрабаванняў і правілаў. Варта адзначыць, што за мінулы перыяд 2015 года не першае прадпрыемства на тэрыторыі абслугоўвання фінансавай міліцыі […]

Продолжить чтение

Аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці

У жніўні 2015 года эканамічным судом Гродзенскай вобласці быў разгледжаны адміністрацыйны пратакол па ч. 1-1 арт. 12.7 КjАП Рэспублікі Беларусь, складзены фінансавай міліцыяй горада Слоніма ў дачыненні да аднаго з жыхароў горада Слоніма, які на працягу апошніх гадоў займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў выглядзе гандлю мабільнымі тэлефонамі, планшэтамі і іншай складанабытавой тэхнікай, не маючы пры […]

Продолжить чтение

Парушэнне знешнегандлёвых аперацый

У чэрвені 2015 года да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый прыцягнута адно з прадпрыемстваў горада Слоніма. Яшчэ ў 2014 годзе дадзены камбінат, як і шэраг іншых прадпрыемстваў вобласці, без перадаплаты ажыццявіў адгрузку сваёй прадукцыі на некалькі мільёнаў расійскіх рублёў на адрас аднаго з камерцыйных таварыстваў, зарэгістраванага ў Расійскай Федэрацыі. Атрымаўшы прадукцыю, дадзенае […]

Продолжить чтение

Фіктыўныя студэнты

У маі 2015 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма пасля сумеснай праверкі з пракуратурай Слонімскага раёна адной з навучальных установаў горада ў дачыненні да яго кіраўніка і былога намесніка ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь (“Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”). На працягу 2013-2015 гадоў названыя кіраўнікі ўтойвалі факт фіктыўнага залічэння […]

Продолжить чтение

Лукашэнка: Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В’етнамам ва ўсіх галінах

Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В’етнамам ва ўсіх галінах. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В’етнама ў Беларусі До Ван Маем, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт падзякаваў До Ван Маю за работу, якую ён правёў у якасці пасла […]

Продолжить чтение

У Беларусі намалочана больш за 8 млн т збожжа

У Беларусі намалочана больш за 8 млн т збожжа. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА. На раніцу 18 жніўня намалочана 8 млн 35,1 тыс. т збожжа. Ураджайнасць склала 39 ц/га, што на 0,4 ц/га менш, чым у мінулым годзе. Самы высокі на сёння паказчык у Гродзенскай вобласці — з […]

Продолжить чтение