Пад знакам “Дажынак”

Падзеі

Сёлетняе свята будаўнікоў яго галоўныя віноўнікі сустракаюць у напружанай працы – на Дзятлаўшчыне доўжыцца падрыхтоўка да абласных “Дажынак”-2015. Пра ход перадсвяточнага будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў, а таксама бліжэйшыя планы па пераўвасабленні райцэнтра карэспандэнтцы газеты “Перамога” распавёў начальнік ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Сяргей Шымчык.
— Згодна з праграмай, зацверджанай старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, 15 аб’ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі ў Дзятлаве будуць прафінансаваны з абласнога бюджэту. У пералік увайшлі рэканструкцыя вуліцы Міцкевіча з рэканструкцыяй маста, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка раённага Дома культуры, бягучы рамонт і добраўпарадкаванне вуліцы Фрунзэ, замена вокнаў, фасада і даху на гасцініцы “Ліпічанка”, будаўніцтва новага корпуса райвыканкама і рэканструкцыя ўжо існуючага, цеплавая мадэрнізацыя і рамонт даху трох шматкватэрных дамоў (па вуліцах Перамогі, Савецкай, Кастрычніцкай), мадэрнізацыя харчблока гімназіі №1 горада Дзятлава, бягучы рамонт Дзятлаўскай ЦРБ. Запланаваная сума выдаткаў з абласнога бюджэту (з улікам дарожнага фонду) складзе больш 48,7 мільярда рублёў.

Шымчик
— Сяргей Васільевіч, як відаць, напярэдадні новага навучальнага года рамонтнымі работамі ахоплены і навучальныя ўстановы райцэнтра. Якая тут крыніца фінансавання?
— Рамонтныя работы ў школах Дзятлава фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў і часткова па лініі аддзела адукацыі. Так, у сярэдняй школе №3 замянілі вокны, праводзіцца добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі, таксама замена вокнаў прайшла ў гімназіі №1.

IMG_8787
Бягучая працоўная нарада галоўнага інжынера «Будкомплекса» С. Мацюкевіча і брыгадзіра аддзелачнікаў С. Прыхадоўскай па рамонце Дзятлаўскай ЦРБ

— Ці ёсць у раёне арганізацыі, якія фінансуюць рамонтныя работы са свайго бюджэту?
— Такім чынам вядзецца рамонт аптэкі №55 і райЦГЭ, рэдакцыі газеты “Перамога”, бягучы рамонт фасада і даху магазінаў “Ветэран”, “Мясная лаўка”, “Верасок”, Дома гандлю, хутка да іх далучыцца магазін “Міраж”.
— Якія будаўнічыя арганізацыі працуюць і будуць працаваць на падрыхтоўцы да абласнога свята хлебаробаў?
— Гэта ААТ “Гроднааблсельбуд” (у тым ліку яго Дзятлаўскі філіял МПМК-147), упраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс”, Дзятлаўскае ПМС, ДРБУ-119; лідскія БМУ-7, “ДзітваБуд”, “Будкомплекс”.
— На якой стадыі знаходзяцца будаўнічыя і рамонтныя работы? Ці паспееце выканаць запланаванае?
— На сёння на 50% будаўнічых аб’ектаў, якія рыхтуюцца да “Дажынак”-2015, вядуцца работы. Ужо вызначаны генпадрадчык на рэканструкцыю раённага Дома культуры – будаўніча-мантажны трэст №19 (г. Ліда), вядуцца работы па выбары падрадчыка на рамонт вуліцы Міцкевіча. Каб укласціся ў тэрміны да канца кастрычніка-пачатку лістапада, трэба будзе вельмі актыўна папрацаваць. Работы ў навучальных установаў будуць завершаны да пачатку навучальнага года.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *