Міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 5 па 12 кастрычніка

Улада

Міліцыя і ўнутраныя войскі МУС пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 5 па 12 кастрычніка ў сувязі з выбарамі Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур’ян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік МУС удакладніў, што ўсе ўчасткі для галасавання будуць узяты пад кругласутачную ахову з моманту паступлення бюлетэняў, гэта значыць з 5 кастрычніка. Таксама з 5 па 12 кастрычніка будзе арганізавана кругласутачная работа аператыўна-сітуацыйнага штаба МУС. Пры гэтым узмоцнены рэжым нясення службы будзе звязаны не толькі з адпаведнай работай на выбарчых участках, але і ў цэлым з узмацненнем аховы грамадскага парадку.

«Цяпер фактараў, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на перадвыбарную кампанію, не бачыцца», — дадаў прадстаўнік органаў унутраных спраў. Акрамя таго, Дзмітрый Кур’ян адзначыў, што, калі будзе неабходна, міліцыя будзе прымяняць фізічную сілу і спецсродкі ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

Акрамя міліцыі ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць і падраздзяленні МНС.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *