Макей: ніхто не ставіць Беларусі ўмоў, звязаных з правядзеннем выбараў

Улада

Ніхто не ставіць Беларусі ўмоў, звязаных з правядзеннем выбараў. Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы аб ацэнцы маючых адбыцца выбараў з боку заходніх партнёраў, Уладзімір Макей падкрэсліў, што ніхто не ставіць Беларусі ўмоў, звязаных з правядзеннем выбараў, і ніхто не мае права іх ставіць. «Мы — суверэнная краіна і праводзім выбары ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нашымі міжнароднымі абавязацельствамі. І я ўпэўнены, што выбары пройдуць транспарэнтна і адкрыта, праблем, звязаных з іх правядзеннем, у нас не будзе», — падкрэсліў ён.

«Мы зацікаўлены, каб адносіны Беларусі і ЕС як мага хутчэй нармалізаваліся. Мы чакаем, што гэта рана ці позна адбудзецца. І гэта пойдзе на карысць і рэгіёну, і краіне, і нашым партнёрам», — канстатаваў міністр замежных спраў.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *