Кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць на «Беларусь 1» з 14 па 25 верасня ў прайм-тайм

Улада

Кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць на «Беларусь 1» з 14 па 25 верасня ў прайм-тайм. Аб гэтым заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У прамым эфіры з 14 па 25 верасня з 19.00 да 20.00, у самую рэйтынгавую гадзіну, будзе магчымасць у прамым эфіры кандыдатам у прэзідэнты выступіць на тэлеканале «Беларусь 1″ (па паўгадзіны). У выніку — два выступленні», — паведаміла Лідзія Ярмошына, дадаўшы, што выступленні бясплатныя і будуць ажыццяўляцца ў рабочыя дні.

Што датычыцца радыёвяшчання, кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы змогуць выступіць у рабочыя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка, раніцай — з 6.10 да 7.10. «Гэты час на радыё таксама з’яўляецца самым рэйтынгавым, таму што якраз у час снедання перад рабочым днём людзі слухаюць радыё. Даецца магчымасць двух выступленняў. Пры гэтым кандыдат можа выступаць толькі асабіста, не даецца магчымасць выступлення давераных асоб замест яго», — адзначыла старшыня ЦВК.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *