Кабякоў: Невырашальных праблем у эканоміцы Беларусі няма

Падзеі

Невырашальных праблем у эканоміцы Беларусі няма. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«На ўсіх прадпрыемствах у людзей нармальны, рабочы настрой. Усюды ёсць разуменне, што трэба рабіць, упадніцкіх настрояў ні ў каго няма. Трэба працаваць, і ёсць усе перадумовы да таго, каб вынікі гэтай работы былі ўзнагароджаны. Нягледзячы на цяжкасці ў расійскай эканоміцы і ўзнікаючыя ў сувязі з гэтым складанасці ў нас, невырашальных праблем няма», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Гаворачы аб прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах, прэм’ер-міністр адзначыў, што яго прадукцыя запатрабавана як у Беларусі, так і за мяжой, але каб заняць вялікую нішу на рынку, «Граніту» трэба актыўней працаваць з рынкамі збыту. «Цяпер аб’ём вытворчасці на прадпрыемстве складае 82 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года, але па выніках года сітуацыя выправіцца. Цяпер у Беларусі актыўна будуюцца дарогі — другая МКАД, Мінск — Мікашэвічы, у хуткім часе пачнецца будаўніцтва трасы М6, таму прадукцыя «Граніта» нам патрэбна. Цікавасць ёсць і з боку Расіі і Польшчы, дзе ідзе работа па будаўніцтве дарог», — сказаў Андрэй Кабякоў. «Крытычнай сітуацыі на прадпрыемстве няма, ёсць пэўныя складанасці, якія пераадольныя», — рэзюмаваў ён.

Што датычыцца ААТ «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе», то Андрэй Кабякоў даручыў кіраўніцтву прадпрыемства, канцэрна «Беллегпрам» і Брэсцкай вобласці ў сціслыя тэрміны прадумаць і прадставіць ураду перспектыўны план развіцця прамыслова-гандлёвага аб’яднання. «Прадпрыемства і ў складаных эканамічных умовах забяспечвае сваё функцыянаванне, але трэба ўяўляць, якія ў яго будуць перспектывы праз адзін-два гады і праз 10-15 гадоў. Пакуль з гэтым ёсць пэўныя складанасці, таму пастаўлена задача падрыхтаваць бізнес- і тэхналагічны план. Пасля гэтага будуць вызначаны фінансавыя інструменты развіцця, магчыма, недзе дзяржаве давядзецца падставіць плячо», — дадаў ён.

Прэм’ер-міністр наведаў сёння РУВП «Граніт», дзе пабываў на вытворчых пляцоўках і паразмаўляў з працоўным калектывам прадпрыемства. У Пінску кіраўнік урада азнаёміўся з работай ААТ «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе» і ААТ «Кавліцмаш».

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *