Група наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўвойдзе ў склад місіі Садружнасці

Улада

Група наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўвойдзе ў склад місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт МПА СНД.


Там, у прыватнасці, адзначаецца, што ў адрас генеральнага сакратара — кіраўніка сакратарыята Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД Аляксея Сяргеева паступіла запрашэнне ад старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева накіраваць у склад місіі наглядальнікаў на выбарах кіраўніка дзяржавы групу наглядальнікаў ад МПА СНД для ажыццяўлення цеснага ўзаемадзеяння пры правядзенні маніторынгу.

Група наглядальнікаў ад МПА СНД традыцыйна ўваходзіць у склад місіі наглядальнікаў ад Садружнасці і прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, арганізаваных Выканаўчым камітэтам СНД, у тым ліку ў падагульняючай прэс-канферэнцыі. Каардынатар наглядальнікаў ад МПА СНД удзельнічае ад імя групы ў прыняцці падагульняючай заявы місіі ад СНД.

Як паведаміла раней старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, доўгатэрміновая місія СНД пад кіраўніцтвам Сяргея Лебедзева плануе пачаць работу да 12 жніўня.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 11 кастрычніка 2015 года.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *