Дзейнасць міжнародных наглядальнікаў пасадзейнічае выпрацоўцы аб’ектыўнага заключэння аб выбарах у Беларусі

Улада

Дзейнасць міжнародных наглядальнікаў будзе садзейнічаць выпрацоўцы аб’ектыўнага заключэння аб выбарах у Беларусі. Аб гэтым ішла сёння размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргеем Лебедзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў Беларусі, а таксама пытанні арганізацыі міжнароднага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. «Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць аказаць місіі наглядальнікаў ад СНД неабходнае садзейнічанне для выканання свайго мандата, а таксама выказала ўпэўненасць, што дзейнасць міжнародных наглядальнікаў будзе садзейнічаць забеспячэнню празрыстасці выбарчага працэсу і выпрацоўцы аб’ектыўнага заключэння аб выбарах», — падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі таксама абмеркавалі працэс падрыхтоўкі да пасяджэнняў вышэйшых статутных органаў Садружнасці, запланаваных на кастрычнік 2015 года, іншыя актуальныя пытанні шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *