Беларусь і Грузія будуць супрацоўнічаць у сферы турызму

Падзеі

Беларусь і Грузія наладзяць узаемадзеянне ў сферы турызму. Гэта прадугледжана прынятай сёння Саветам Міністраў пастановай нумар 711, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Гэтым дакументам зацверджана пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў сферы турызму, падпісанае ў Тбілісі 23 красавіка 2015 года.

Міністэрству замежных спраў Беларусі даручана накіраваць паведамленне аб выкананні беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *