Аб парушэннях патрабаванняў пры будаўнічых работах

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе праведзеных праверак арганізацый вобласці нярэдка выяўляюцца факты, калі суб’ектамі гаспадарання выконваюцца будаўніча-мантажныя работы, якія падлягаюць сертыфікацыі, без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці.

Варта адзначыць, што згодна з пунктам 1 артыкула 4 тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь “Будынкі і збудаванні, будаўнічыя матэрыялы і вырабы. Бяспека” (далей — тэхнічны рэгламент), зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2009 года  №1748, работы ў будаўніцтве могуць размяшчацца на рынку пры іх адпаведнасці істотным патрабаванням бяспекі названага тэхнічнага рэгламенту.
Згодна з артыкулам 7 тэхнічнага рэгламенту пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням бяспекі, якія выпускаюцца ў абарот работ у будаўніцтве носіць абавязковы характар і ажыццяўляецца шляхам правядзення сертыфікацыі. Пры гэтым дзеянне тэхнічнага рэгламенту распаўсюджваецца на:
— будынкі і збудаванні, якія завершаны будаўніцтвам (пабудаваныя, рэканструяваныя, з завершаным капітальным рамонтам, рэстаўрыраваныя, добраўпарадкаваныя) і ўводзяцца ў эксплуатацыю, першага – другога ўзроўню адказнасці на стадыі праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і зносу незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці;
— выпускаемыя ў абарот будаўнічыя матэрыялы і вырабы (незалежна ад краіны паходжання), работы ў будаўніцтве, якія падлягаюць пацвярджэнню адпаведнасці істотным патрабаванням бяспекі згодна з дадаткам.
У адпаведнасці з Дадаткам да тэхнічнага рэгламенту ў пералік работ у будаўніцтве, якія падлягаюць пацвярджэнню адпаведнасці істотным патрабаванням бяспекі ў форме абавязковай сертыфікацыі, уключаны работы па ўзвядзенні маналітных бетонных і жалезабетонных канструкцый, запаўненні аконных і дзвярных праёмаў, мантажы ўнутраных інжынерных сістэмаў будынкаў і збудаванняў, драўляных канструкцый, уладкаванні дарожных пакрыццяў пешаходных зонаў з тратуарных плітаў, будове даху і іншыя віды будаўніча-мантажных работ.
За парушэнні патрабаванняў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці будаўнічых работ патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у вобласці тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі (у тым ліку выкананне будаўніча-мантажных работ без наяўнасці адпаведных сертыфікатаў адпаведнасці) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 23.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу для юрыдычных асобаў у памеры да 200 працэнтаў кошту выкананых работ, для фізічных асобаў — у памеры ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічыняў.
За 2014 год і першае паўгоддзе 2015 года Камітэтам вобласці за названае парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты
юрыдычныя і фізічныя асобы на агульную суму штрафаў 147,4 млн. рублёў.
З мэтай папераджальнага кантролю Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае пра неабходнасць абавязковага выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі пры выкананні будаўніча-мантажных работ.
А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *