Выкарыстанне службовага транспарту ў асабістых мэтах — падстава для ўзбуджэння крымінальнай справы і не толькі

Здарэнні і бяспека

Ваўкавыскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці напамінае адказным асобам і работнікам прадпрыемстваў аб тым, што нармальнае функцыянаванне прадпрыемства ў сучасных умовах базіруецца, у тым ліку, на прынцыпах эканоміі і беражлівасці. Дадзеныя прынцыпы былі сфармуляваны Кіраўніком дзяржавы ў Дырэктыве №3 ад 14.07.2007 г. “Эканомія і беражлівасць” – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы.

Падпунктам 1.1 пункта 1 Дырэктывы на кіраўнікоў дзяржаўных органаў усіх узроўняў кіравання быў ускладзены абавязак арганізаваць жорсткі кантроль за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, зніжэннем матэрыяльных затрат на адзінку выпускаемай прадукцыі пры адначасовым росце вытворчасці і яго мадэрнізацыі.

Разам з тым, праведзенымі Ваўкавыскім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследванняў сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе праверачнымі мерапрыемствамі на тэрыторыі Мастоўскага і Ваўкавыскага раёнаў устаноўлены факты выкарыстання адказнымі асобамі прадпрыемстваў камунальнай формы ўласнасці службовага аўтатранспарту ў мэтах, не звязаных з арганізацыяй вытворчага працэсу і выканання прадстаўнічых функцый. Праверкамі ўстаноўлены шэраг адказных асобаў, якія выкарыстоўвалі службовы транспарт для паездак у нерабочы час і для асабістых патрэбаў.

Даведка: выкарыстанне службовага аўтамабіля ў рабочых мэтах азначае, што работнік эксплуатуе яго ў рамках працоўных функцый, якія вызначаны працоўным дагаворам ці кантрактам, службовай інструкцыяй, унутраным працоўным распарадкам ці іншымі лакальнымі нарматыўнымі дакументамі і з мэтаю выканання працоўных абавязкаў. Выкарыстанне службовага аўтамабіля ў не службовых мэтах мае на ўвазе тое, што работнік ездзіць на службовым аўтамабілі па асабістых пытаннях, якія ніякім чынам не звязаны з яго працоўнымі функцыямі. Да прыкладу: пасля завяршэння рабочага дня, у час адпачынку ці ў перыяд знаходжання на бальнічным.

Дзеянне асобаў, якія выкарыстоўваюць службовы транспарт у асабістых мэтах з парушэннямі ўстаноўленага парадку, могуць быць кваліфікаваны, у залежнасці ад абставінаў здзяйснення правапарушэння, па наступных артыкулах: арт. 216, ці арт. 424 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, г. зн. як прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу або як злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, а таксама па арт. 10.7 КоАП Рэспублікі Беларусь як прычыненне маёмаснай шкоды.

А. ЯНОВІЧ,

начальнік Ваўкавыскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *