Навіны тыдня

Падзеі

ДЗЯРЖУЗНАГАРОДЫ АД ПРЭЗІДЭНТА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці — уручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
Іх атрымалі ваеннаслужачыя, прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу, дзеячы мастацтва, навукоўцы і педагогі, медыцынскія работнікі, спартсмены і трэнеры.
“Узнагароды атрымалі людзі розных прафесій, узростаў. Але вас аб’ядноўвае галоўнае — добрасумленнае служэнне Айчыне і плённая праца на карысць нашага беларускага народа”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

РОЛЯ МОЛАДЗІ Ў ЖЫЦЦІ КРАІНЫ

Роля моладзі ва ўсіх сферах жыцця краіны значна ўзрастае. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што бягучы год аб’яўлены Годам моладзі. «Гэта невыпадкова. Сёння ваша роля ва ўсіх сферах жыцця краіны значна ўзрастае. Вам будаваць будучыню», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да моладзі.
«Мы зацікаўлены ў вашым поспеху. Бо энергія і мэтанакіраванасць маладых — важны рэсурс у развіцці дзяржавы. Ваш поспех — гэта і наш поспех», — заўважаў Прэзідэнт.
«Сёння менавіта той час, калі асабліва запатрабаванымі становяцца высокі прафесіяналізм, маральныя прынцыпы і сур’ёзнае стаўленне да справы, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Нідзе не паважаюць тых, хто працуе спусціўшы рукавы. Затое высока цэняцца працавітасць, адказнасць, здольнасць прапанаваць свежую ідэю, ажыццявіць яе».

РЭАЛІЗАЦЫЯ ІНВЕСТЫЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ НА ААТ «ГРОДНА АЗОТ»

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на ААТ «Гродна Азот».
Прэм’ер-міністр упершыню наведаў гродзенскае прадпрыемства. Генеральны дырэктар акцыянернага таварыства Канстанцін Маянаў далажыў Андрэю Кабякову аб ходзе рэалізацыі праектаў па будаўніцтве цэха азотнай кіслаты магутнасцю 1,2 тысячы тон у суткі з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі, а таксама аб будаўніцтве новага азотнага комплексу. Новы завод дасць магчымасць больш чым у два разы павялічыць наяўныя магутнасці прадпрыемства па вытворчасці мінеральных угнаенняў, а таксама павялічыць рэалізацыю аміяку.
СПАРТСМЕНЫ БЕЛАРУСІ ПАПОЎНІЛІ КАПІЛКУ МЕДАЛЁЎ
Яркай цырымоніяй закрыцця на Алімпійскім стадыёне ў Баку завяршыліся першыя Еўрапейскія гульні.
Зборная Беларусі на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку ў агульнакамандным медальным заліку, маючы ў сваім актыве 43 узнагароды (10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя), заняла 7-е месца. Найбольшую колькасць узнагародаў беларускія спартсмены заваявалі ў барацьбе вольнай і грэка-рымскай (8 медалёў), самба (7 медалёў), мастацкай гімнастыцы (6 медалёў), веславанні на байдарках і каноэ (5 медалёў), выдатна паказалі сябе прадстаўнікі веласпорту, на рахунку якіх два старты ў Баку і два залатыя медалі.
Усяго на спартыўных арэнах сталіцы Азербайджана на працягу 17 дзён было разыграна 253 камплекты ўзнагародаў.
БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *