Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій павінна прайсці адкрыта і дэмакратычна — Лазавік

Улада

Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій павінна прайсці гэтак жа галосна, адкрыта і дэмакратычна, як і тэрытарыяльных. Аб гэтым заявіў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які сёння праводзіць у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Хацелася б, каб фарміраванне ўчастковых камісій прайшло адкрыта, ліберальна і дэмакратычна, гэтак жа, як тэрытарыяльных. Наколькі я ведаю, у Віцебскай вобласці пры фарміраванні абласной і раённых камісій на пасяджэннях прысутнічалі прадстаўнікі тых суб’ектаў, якія вылучалі прадстаўнікоў», — сказаў сакратар ЦВК. Ён падкрэсліў, што прадстаўнікам палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў была прадастаўлена магчымасць «сказаць добрыя словы ў адрас сваіх вылучэнцаў».

Гаворачы аб далейшых этапах выбарчай кампаніі, Мікалай Лазавік адзначыў, што ў той час, калі для кандыдатаў пачнецца агітацыйная кампанія, арганізатары выбараў зоймуцца не менш важнай і адказнай работай — абсталяваннем участкаў, складаннем спісаў і «падрыхтоўкай усяго неабходнага, каб выбаршчыкі маглі свабодна выказаць сваё меркаванне ў час галасавання»

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *