25 ліпеня адбудзецца свята аграгарадка Дварэц.

Падзеі

Распачнецца мерапрыемства з урачыстага адкрыцця  і ўзнагароджання лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў аграгарадка.

Канцэртную праграму складзе выступленне артыстаў Шчучынскага цэнтра культуры, Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек «Лялькі для ўсіх».

У час свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, можна будзе набыць салодкую вату, папкорн. Таксама будзе ладзіцца выстава-продаж майстроў Дзятлаўшчыны.

Пачнецца свята ў 14 гадзін. Завершыцца яно ў  22 гадзіны святочнай дыскатэкай.

А. Дуброўская



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *